Беларускія і шведскія вучоныя абмяняюцца вопытам правядзення розных відаў маніторынгу навакольнага асяроддзя на канферэнцыі "Маніторынг навакольнага асяроддзя: навуковыя вынікі, сучасныя тэхналогіі і перспектывы развіцця". Мерапрыемства пройдзе 21 жніўня ў рамках XI Рэспубліканскага экалагічнага форуму. На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні айчыннага і замежнага вопыту па правядзенні розных відаў маніторынгу навакольнага асяроддзя - воднага, атмасфернага паветра, зямлі, расліннага і жывёльнага свету, парніковых газаў, радыяцыі. У канферэнцыі прымуць удзел больш як 100 чалавек.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.