Навукоўцы праводзяць маніторынг колькасці занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі раслін, жывёл і грыбоў. Згодна з атрыманымі данымі, на тэрыторыі Беларусі перастаў расці адзін з вядомых відаў моху – меркія ірландская. Маніторынг таксама паказаў, што колькасць папуляцый некаторых відаў раслін, наадварот, вырасла. У далейшым вучоныя збіраюцца высветліць, што менавіта паўплывала на колькасць рэдкіх відаў і прыняць меры, накіраваныя на захаванне "чырвонакніжнікаў". Чацвёртае выданне Чырвонай кнігі Беларусі плануецца выпусціць да канца 2014 года.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.