Міністэрства замежных спраў Беларусі займаецца праверкай інфармацыі з Сірыі аб захопе беларускай грамадзянкі. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
Па яго словах на гэты момант спецыялісты пільна вывучаюць усе акалічнасці гэтага паведамлення. Задзейнічана беларускае пасольства ў Сірыі, іншыя кантакты. Андрэй Савіных акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль рана рабіць якія-небудзь высновы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.