Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні імгненна атрымаў інфармацыю аб трагедыі, якая адбылася з супрацоўнікам КДБ, і даручыў аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям'і. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.
"Прэзідэнт учора імгненна атрымаў інфармацыю аб трагедыі, якая адбылася. Адразу даручыў разабрацца літаральна пасекундна - не ўсе дэталі былі вядомы. Спачатку было даручана аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям'і. І вядома, Прэзідэнт вельмі спачувае сям'і загінулага і суперажывае", - сказала Наталля Эйсмант.
На пытанне аб рэакцыі Прэзідэнта на здарэнне прэс-сакратар працытавала кіраўніка дзяржавы: "Беспакараным гэта не застанецца".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.