Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у міжнароднай нарадзе па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Беларуссю, Расіяй, Германіяй, Польшчай, а таксама транзіту праз гэтыя краіны ў кірунку Усход-Захад-Усход. Мерапрыемства праходзіць у Патсдаме (Германія). Падчас сустрэчы плануецца вызначыць сутачныя прапускныя здольнасці ў названых краінах і ўзгадніць максімальныя перагрузачныя магчымасці пагранічных пераходаў. Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу грузавым перавозкам кірунку Усход-Захад-Усход, якія ажыццяўляюцца транзітам па II Міжнародным транспартным калідоры. З гэтай мэтай магістраль праводзіць работу па развіцці транспартна-лагістычных паслуг, накіраваных на павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.