Узведзена яна будзе ў Заслаўі - на месцы, дзе ў X стагоддзі пабудавалі першы манастыр, у якім княгіня Рагнеда прыняла пострыг з імем Анастасія. У пошуках доказаў старадаўніх паданняў археолагі не раз раскопвалі Чорную горку ў Заслаўі - на месцы былі знойдзены рэшткі драўлянага збудавання. Хутчэй за ўсё гэта і быў той самы першы манастыр. Тое, што тут знаходзілася княгіня Рагнеда, даказвае і назва гары - Чорная. Таксама і горад і манастыр размяшчаліся ля ракі Чарніца. Менавіта так у Х стагоддзі называлі манашак. Пакуль жа на Чорнай горцы ўвагу гараджан і прыезджых прываблівае звычайны драўляны праваслаўны крыж. Ён з'явіўся ў мінулыя выхадныя як прадвеснік будучага будаўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.