26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Паэт, празаік, сцэнарыст і перакладчык пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Шырокае прызнанне прынесла Караткевічу яго проза. "Дзікае паляванне караля Стаха", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Сівая легенда" - гэта толькі частка твораў, якія перакладзены на многія мовы свету. За творчыя поспехі і актыўную грамадскую дзейнасць пісьменнік быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Яму прысуджана літаратурная прэмія імя Івана Мележа і Дзяржаўная прэмія Беларусі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.