Паклонны крыж у гонар маракоў-беларусаў, якія змагаліся ў Крымскай вайне 1853-56 гадоў, усталююць у Севастопалі падчас акцыі "Флот памятае ўсіх, а значыць і мяне!". Яна прысвечана воінам беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх марскіх палкоў, якія змагаліся ў Крымскай вайне. Плануецца, што на месцах баёў будуць устаноўлены тры Паклонныя крыжы - па адным для Беларусі, Расіі і Украіны. Сімвалічна, што крыж у гонар маракоў-беларусаў з'явіцца ў раёне Севастопаля, дзе ёсць вуліцы Віцебская, Магілёўская, Брэсцкая, Мінская, названыя ў гонар беларускіх палкоў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.