Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва -- аснова ў развіцці адносін Беларусі з Кітаем, заявіў у Пекіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам.
Паводле слоў Прэзідэнта, у беларуска-кітайскіх адносінах неабходна рэалізоўваць амбіцыйную задачу - нарошчваць інвестыцыйны складнік. Беларускі бок асабліва зацікаўлены ў прыцягненні інвестараў у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.
Прыярытэтныя сектары ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку -- біяфармацэўтыка, новыя матэрыялы, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца паспяхова ўвасобіць у жыццё гэты маштабны праект, які не мае аналагаў у Еўропе.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.