Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову са сваім калегам з Каралеўства Нідэрландаў Стэфам Блокам. Па просьбе нідэрландскага боку Уладзімір Макей праінфармаваў аб поствыбарнай сітуацыі ў краіне і перспектывах яе развіцця, а таксама аб пазіцыі Беларусі адносна пасрэдніцкіх ініцыятыў розных рэгіянальных арганізацый і дзяржаў. Як паведамлялася, раней Уладзімір Макей правёў тэлефонныя размовы таксама з кіраўніцтвам знешнепалітычных ведамстваў Канады, Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША і іншых краін свету.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.