Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць смешным папракаць Беларусь у адсутнасці свабоды слова ў стагоддзе Інтэрнэту. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пленарным пасяджэнні Сусветнага кангрэса рускай прэсы.
Па словах кіраўніка дзяржавы, папрокі ў адсутнасці свабоды слова ў Беларусі "звычайна кажуць крывадушныя людзі". Самі яны выдатна разумеюць, што ў свеце няма абсалютнай свабоды. Той, хто незалежны ад урада, залежны ад гаспадара выдання, ад рэкламадаўцаў, ад капрызаў публікі, у рэшце рэшт ад эмоцый і памылак журналістаў.
Прэзідэнт лічыць, што "універсальнай формулы, якая б забяспечвала аб'ектыўнасць прэсы, не існуе".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.