Еўрасаюз працягвае аказваць ціск на Беларусь, але ў апошні час пазіцыя Бруселя ў адносінах да Мінска змяняецца ў станоўчы бок, адзначыў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у Баку, пад час форуму ў Азербайджанскай дыпламатычнай акадэміі.
Па словах міністра ў ЕС разумеюць, што санкцыі не будуць мець станоўчых зрухаў, а толькі завядуць адносіны ў тупік.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што Мінск прапануе Бруселю адкрытае, канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. ЕС з'яўляецца для Беларусі адным з прыярытэтных гандлёвых партнёраў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.