Дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэнні другой платформы "Усходняга партнёрства" "Эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з галіновымі палітыкамі ЕС" у Бруселі. Удзельнікі мерапрыемства ўзгаднілі прапановы па праекце рабочай праграмы платформы на 2014-15 гады, якія ўключаюць практычныя мерапрыемствы па пашырэнні ўзаемадзеяння ў галіне мытні, транспарту, стандартызацыі, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Члены платформы падтрымалі прапановы Беларусі аб неабходнасці развіцця бізнес-вымярэння "Усходняга партнёрства", пашырэння практыкі правядзення форумаў і іншых мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць прамым кантактам паміж дзелавымі коламі. Падчас пасяджэння абмеркаваны магчымасці падлучэння краін-партнёраў да Праграмы ЕС па павышэнні канкурэнтаздольнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў "COSME".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.