Візы для беларусаў рана ці позна будуць адмененыя. Такое меркаванне выказаў пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус у час мерапрыемстваў Дзён Літвы ў Беларусі. Яны прымеркаваны да пачатку старшынства Літвы ў Еўрасаюзе ў другой палове 2013 года. На думку пасла, правядзенне гэтага маштабнага форуму дасць магчымасць народам дзвюх краін бліжэй пазнаць адно аднаго, тым больш што Дні Літвы ўпершыню арганізаваны за ўвесь перыяд літоўска-беларускіх дыпламатычных адносін. У праграме літоўскіх Дзён ў Беларусі - фотавыставы, кінафільмы, тэатральныя спектаклі, мерапрыемствы для школьнікаў, баскетбольны турнір і інш.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.