Арыгінальную пастаноўку оперы "Турандот" Джакама Пучыні ўпершыню прадставяць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Вырашана іграць "Турандот" без фіналу, напісанага пасля смерці Пучыні яго калегам Франкам Альфана. У новай пастаноўцы выкарыстана толькі музыка, напісаная самім Пучыні. Асаблівасць беларускай "Турандот" таксама у тым, што яна сцэнічная: упершыню ўсе акцёры будуць апрануты ў касцюмы, на сцэне размесцяцца дэкарацыі. У пікавы момант спектакля будуць задзейнічаны больш за 200 акцёраў. Прэм'ера пастаноўкі - 29 і 30 красавіка.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.