Беларускія палярнікі вярнуліся ў Мінск з пятай антарктычнай экспедыцыі. Прынята рашэнне аб будаўніцтве беларускай антарктычнай станцыі. Навукоўцы правялі ацэнку будучай пляцоўкі, разам з калегамі з Расіі падрыхтавалі ўзлётна-пасадачную паласу і дарогі для дастаўкі грузаў. У раёне расійскай станцыі «Маладзёжная» правялі удакладняючыя вымярэнні падчас пралёту над Паўднёвым полюсам беларускага касмічнага апарата. Таксама нашы палярнікі ўзялі ўзоры грунту з дна закрытага антарктычнага возера.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.