Асацыяцыю караванераў (людзей, якія вандруюць з аўтамабільнымі дамамі і прычэпамі) плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму. Для развіцця караванінга ў краіне неабходна будаваць больш кемпінгаў - стаянак для аўтамабіляў, абсталяваных туалетамі, аўтамыйкі, крамамі і іншай інфраструктурай. Найбольшае распаўсюджванне рух атрымаў у Еўропе і ЗША. У Беларусі гэты від турызму таксама можа быць запатрабаваны, улічваючы транзітнае становішча краіны.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.