Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску працягвае работу па папулярызацыі маштабнай і ўнікальнай для нашай краіны падзеі. Для аматараў гэтай гульні створаны старонкі ў сацыяльных сетках. Тут размешчана інфармацыя аб арэнах, лагатыпе, талісмане спаборніцтваў, інтэрв'ю з вядомымі хакеістамі свету, рэдкія фатаграфіі нацыянальнай зборнай Беларусі і многае іншае. У бліжэйшы час на старонках ЧС-2014 у сацыяльных сетках таксама з'явіцца інфармацыя аб правілах бязвізавага ўезду на тэрыторыю Беларусі, інфармацыя для балельшчыкаў аб атэлях Мінска, транспарце, гандлёвых цэнтрах, музеях.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.