Беларусь вывучае вопыт сусветных агенцтваў па прыцягненні інвестыцый. З гэтай мэтай Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі было прадстаўлена на сусветнай канферэнцыі інвестыцыйных агенцтваў у Жэневе. Дырэктар ўстановы Дзмітрый Клеўжыц прыняў удзел у штогадовай канферэнцыі Сусветнай асацыяцыі агенцтваў па садзейнічанні інвестыцыям WAIPA. Там абмяркоўваліся апошнія сусветныя тэндэнцыі ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Найбольш актуальным з'яўляецца прыцягненне сродкаў у інавацыі, у сувязі з гэтым эксперты адзначылі важнасць развіцця свабодных эканамічных зон і індустрыяльных паркаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.