Расія можа стаць для Беларусі своеасаблівымі варотамі ў рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынкі Азіяцкага і Ціхаакіянскага рэгіёнаў. Такое меркаванне выказаў міністр сельскай гаспадаркі РФ Мікалай Фёдараў. Ён падкрэсліў, што галоўная задача Саюзнай дзяржавы на бліжэйшую перспектыву заключаецца ў тым, каб аб'яднанымі намаганнямі рухацца наперад. Ён адзначыў, што ва ўмовах сусветнай эканомікі, і з улікам ўнутранай сітуацыі на рынках Беларусі і Расіі, бакі павінны захоўваць рэнтабельнасць вытворчасці. Перш за ўсё гэта датычыцца найбольш адчувальных сфер для абедзвюх краін - вытворчасці мяса, малака і цукру.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.