Беларусь сустракае новы, 2013 год. Гулянні з гэтай нагоды разгорнуты па ўсёй краіне. У Мінску святочныя мерапрыемствы пройдуць больш як на 100 пляцоўках. Так, ля сталічнага Палаца спорту прымяраюць футра Дзеда Мароза і мянюць вершы на цукеркі з гадзіны дня 31 снежня. Ярка адзначаць Новы год і ў рэгіёнах. У Гродне гулянні разгорнуцца на цэнтральнай плошчы. У Гомелі тых, хто захоча задобрыць змяю і павесяліцца, чакаюць ля гарадскіх ёлак. Адкрытыя пляцоўкі Магілёва пацешаць гараджан канцэртамі. Віцебск сустрэне Новы год на самай вялікай плошчы ў Еўропе. Тут, не адыходзячы ад ёлкі, можна пакатацца на каньках. А вось большасць жыхароў і гасцей Брэста ў Новы год адправяцца на сустрэчу да самага галоўнага чараўніка краіны - Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Тут, як нідзе, адчуваецца свята. Карагоды вакол ёлкі, песні, танцы і гарады майстроў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.