Калядны канцэрт класічнай музыкі пры ўдзеле беларускіх музыкаў адбыўся ў Нідэрландах ў царкве Палейскерк ў Гааге. Канцэрт далі выпускнікі Беларускай акадэміі музыкі Сяргей Смірноў (фартэпіяна) і Дзмітрый Цыпкін (віяланчэль), а таксама выканаўца з Нідэрландаў Райн Хофман (кларнет). Прагучалі творы Бетховена, Шапэна, а таксама адбылося прэм'ернае на сцэне класічнай музыкі выкананне цыклу "Поры года" Чайкоўскага ў апрацоўцы для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета. Таксама прайшло сольнае выступленне Сяргея Смірнова, чыё выканальніцкае майстэрства было высока ацэнена шматлікімі гледачамі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.