У Мінску ў навагоднюю ноч арганізуюць працу 30 адкрытых канцэртных пляцовак. Асноўнымі месцамі правядзення святочных мерапрыемстваў стануць пляцоўкі каля Палаца спорту і каля Нацыянальнай бібліятэкі. Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць на праграмы "Навагодняя феерыя" (пляцоўка каля Палаца спорту з 21.00 да 4.00) і "З Новым годам, сталіца!" (пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі, час работы - 23.00-2.30). Кульмінацыяй свята будзе музычнае піратэхнічнае шоу каля стэлы "Мінск - горад-герой", першыя залпы якога прагучаць у 1.30. Феерверк будзе доўжыцца 20 хвілін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.