У Беларусі зацверджана дзяржпраграма адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі "Слуцкія паясы" на 2012-15 гады. Для Беларусі слуцкія паясы - не проста сімвал, а прыклад нацыянальнага гонару і цалкам сфарміраваны брэнд. Слуцкім паясам прысвечаны шматлікія вершы, песні, танцы, творы выяўленчага мастацтва. Сёння ў беларускіх музеях захоўваецца толькі 11 цэлых паясоў. Тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры іх вытворчасці, цалкам страчаны.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.