У Пекіне адкрыліся Дні культуры Беларусі. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця першы намеснік міністра культуры краіны Уладзімір Карачэўскі, Беларусь і Кітай развіваюць стратэгічнае партнёрства. Бакі падтрымліваюць высокі ўзровень палітычных кантактаў, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, вельмі важнае - культурнае ўзаемадзеянне. Неаднаразова лепшыя беларускія творчыя калектывы з поспехам выступалі ў Кітаі. Бакі выказалі таксама зацікаўленасць ва ўмацаванні сувязей паміж нацыянальнымі бібліятэкамі, мастацкімі музеямі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.