Пасольства Беларусі ў Францыі сканцэнтруецца на актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Пра гэта па заканчэнні міжнароднага мітынгу-рэквіема, прымеркаванага да 200-годдзя вайны 1812 года, на Брылёўскім полі паведаміў журналістам Павел Латушка, прызначаны нядаўна Паслом Беларусі ў Францыі. На яго думку, цяперашні аб'ём тавараабароту паміж краінамі у памеры $ 500 млн. не можа задавальняць ні адзін, ні другі бок. Па словах дыпламата, дзве дзяржавы маюць добры патэнцыял для значнага павялічэння ўзаемнага гандлю.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.