Лаўрэаты 2-ой Нацыянальнай тэатральнай прэміі аб'яўлены напярэдадні на ўрачыстай цырымоні ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. У намінацыі "Найлепшы спектакль" перамагла пастаноўка "Пікавая дама" Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Яна ж стала трыўмфатарам яшчэ ў некалькіх намінацыях: "Найлепшы спектакль тэатра лялек", "Найлепшая жаночая роля", "Найлепшая рэжысёрская работа". Прэмію Міністэрства культуры за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва атрымаў народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.