Уступленне Расіі ў Сусветную Гандлевую Арганізацыю (СГА) станоўча адаб'ецца на айчынным гандлі. Такое меркаванне выказаў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. Паводле яго слоў, паколькі галоўным на сёння з'яўляецца канкурэнтаздольнасць прадукцыі, а беларускія тавары маюць гэту якасць, уступленне Расіі ў СГА спрыяльна паўплывае на айчынных вытворцаў. Кіраўнік праекта ПРААН “Садзейнічанне ўраду Беларусі пры ўступленні ў СГА” Аляксей Ванін таксама падкрэсліў, што членства Расіі ў сусветнай гандлевай арганізацыі адкрывае дадатковыя магчымасці для Беларусі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.