Вернісаж дзвюх беларускіх мастачак адкрыўся ў французскіх Канах. Глорыя Ран, чые работы штогод удзельнічаюць у розных міжнародных выставах, прадставіла 20 карцін, на якіх намаляваны пейзажы Беларусі і нацюрморты.
Творы знаёмяць гледачоў з краявідамі Полацка, у тым ліку, Сафійскім саборам, Нарачы, а таксама перадаюць самабытнасць беларускай культуры. Ірына Рамбальская прадставіла на вернісажы 10 работ. Сем з іх лялькі, якія ўвасабляюць 7 смяротных грахоў. Спецыяльна для выставы ў Канах Рамбальская падрыхтавала яшчэ адну міні-экспазіцыю - партрэтныя копіі княгіні Манака Шарлен і актрысы Брыжыт Бардо.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.