Сістэма электроннай чаргі ў перспектыве будзе ўкаранёная ў міжнародным пункце пропуску "Брэст", перадае БЕЛТА. Пасажырапаток у гэтым пункце пропуску, больш вядомым, як пагранпераход "Варшаўскі мост", даволі магутны - каля 2,5 тыс. транспартных сродкаў і больш за 4 тыс. чалавек. Дадаткова будзе створана сэрвісная зона. У Беларусі сістэма электроннай чаргі пратэсціравана ўжо ў найбуйнейшым на заходнім напрамку грузавым пункце пропуску "Казловічы" і ўведзена ў эксперыментальную эксплуатацыю на пагранпераходзе "Каменны Лог" у Ашмянскім раёне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.