Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што перш чым ўводзіць адзіную валюту паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам, неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы ў эканамічнай і фінансавай палітыцы. Пра гэта расійскі лідар заявіў на сустрэчы з дыскусійным клубам "Валдай". Па словах Уладзіміра Пуціна, неабходна таксама і ўлічваць вопыт Еўрасаюза, яго прамашкі: зараз у Еўрасаюзе агульная валюта, якая не заўсёды адпавядае ўзроўню эканамічнага развіцця тых ці іншых краін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.