Першы за апошняе дзесяцігоддзе візіт амерыканскага ваеннага аркестра ў Беларусь прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі. Канцэрт на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў Брэсцкую крэпасць-герой доўжыўся больш за паўтары гадзіны. Ваенныя музыканты выканалі класічныя творы з брадвейскага і галівудскага рэпертуараў, мелодыі новаарлеанскага дыксілэнду і джазавых бігбэндаў, папуры на тэмы беларускіх народных песень. 9 мая аркестр выступіць на парадзе ў Мінску.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.