Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22-24 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Грузію. У праграме візіту - перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў. Таксама у Тбілісі пройдзе грузіна-беларускі бізнес-форум.
Для нашай краіны Грузія - перспектыўны партнёр у Закаўказзі. Эканомікі шмат у чым падобныя - стаўка на развіццё мясцовай вытворчасці і пошук новых рынкаў збыту. Пакуль аб'ём тавараабароту сціплы - не перавышае 70 мільёнаў долараў. Аднак бакі зацікаўлены яго павялічыць, у тым ліку дзякуючы сумеснай кааперацыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.