Старшыня Рыжскай Думы Ніл Ушакоў прагназуе спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Адбудзецца гэта, на яго думку, пасля саміту "Усходняга партнёрства" ў маі. Ён устрымаўся ад каментарыяў наконт таго, з якой скорасцю і ў якім фармаце будзе вырашацца гэта пытанне, аднак выказаў меркаванне, што праз нейкі час для беларускіх грамадзян можа быць уведзены спрошчаны або бязвізавы рэжым. Ніл Ушакоў звярнуў увагу і на неабходнасць зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян. Старшыня Рыжскай Думы закрануў павышэнне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне ў сувязі з ініцыятывамі па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Ён таксама дадаў, што адносіны паміж Беларуссю і ЕС "па азначэнні павінны быць добрымі і дружалюбнымі".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.