Сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці бавоўны, стварэнне беспілотнікаў, сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі і іншыя праекты. У Ашхабадзе абмяркоўвалі супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Ужо ў снежні адкрыецца сервісны цэнтр беларускай тэхнікі. Што да важнейшага для дзвюх краін праекта - Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, як заявіў спікер верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч, будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з удакладненым графікам, ў канцы года можа быць атрымана першая калійная руда. Таксама Беларусь і Туркменістан дамовіліся адмяніць падатак на дабаўленую вартасць на пастаўку 45 відаў прадукцыі праз гандлёвыя дамы. УАшхабадзе падпісана пагадненне ў галіне транспланталогіі органаў і тканак. Беларускія і туркменскія трансплантолагі правядуць першую сумесную аперацыю ў маі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.