Беларусь і Расія ў рэгіянальным узаемадзеянні павінны актыўна шукаць новыя агульныя падыходы, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Арэнбургскай вобласці Расіі Юрыем Бергам. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што візіт арэнбургскай дэлегацыі надасць імпульс развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў 2013 годзе ў гандлі быў дасягнуты салідны вынік - тавараабарот Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам перавысіў $ млрд. Аднак летась ён скараціўся ўдвая. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, такая сітуацыя патрабуе аператыўных мер па аднаўленні станоўчай дынамікі двухбаковых адносін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.