У цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый. Экспазіцыя складаецца з 74 фотаздымкаў. Работы - частка фотаздымкаў ваеннай тэматыкі з архіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва, у тым ліку вядомых ваенных карэспандэнтаў, а таксама малавядомыя кадры, якія захавалі партызанскі побыт. Значная частка экспанатаў прысвечана тэме вызвалення абласных гарадоў рэспублікі. У Гомелі выстава будзе працаваць да 17 сакавіка. Затым яна пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах, а напярэдадні Дня Перамогі вернецца ў сталіцу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.