Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына ў хуткім часе наведае Брусель з рабочым візітам. На чале беларускай дэлегацыі яна прыме ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі паміж Беларуссю і ЕС. Запланаваны таксама сустрэчы намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства з прадстаўнікамі кіраўніцтва Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.