Экспанаты з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будуць прадстаўлены на выставе "У барацьбе супраць нацызму мы былі разам" у Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве. Згодна з канцэпцыяй выставы, кожнай краіне - былой рэспубліцы СССР - будзе прадастаўлена пляцоўка. Выстава, як мяркуецца, адкрыецца ў канцы красавіка. Гэты праект - адно з галоўных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. Экспазіцыя стане прадаўжэннем мінулагодняга праекта з фондаў музеяў Беларусі і Расіі "Пераможцы - і ў творчасці разам!"
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.