У Наваполацку на лінію выйшаў суперсучасны эксперыментальны трамвай, распрацаваны і выраблены сталічным "Белкамунмашам", перадае БЕЛТА. Даўжыня вагона - 15,5 м, агульная ўмяшчальнасць 165 чалавек. Абсталяваны месцы для пасажыраў з абмежаванай мабільнасцю, а таксама месца ў для дзіцячай або інваліднай каляскі з сістэмамі фіксацыі. Устаноўлены сінхранізаваныя візуальная і акустычная інфармацыйныя сістэмы для пасажыраў. Найноўшую мадэль вагона плануецца эксплуатаваць на маршрутах з невысокім пасажырапатокам ў невялікіх гарадах. Распрацоўка можа не толькі стаць асновай рэйкавага электратранспарту Беларусі, але і забяспечыць "Белкамунмаш" экспартнымі дагаворамі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.