Перспектывы развіцця адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза былі сярод тэм, якія абмяркоўваліся на беларуска-літоўскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў. Кансультацыі адбыліся ў Мінску на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. Алена Купчына і Андрус Крывас дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, транспартна-транзітнай і культурнай сферах, тэматыку рэгіянальнага супрацоўніцтва. На першае паўгоддзе гэтага года запланаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў як па лініі міністэрстваў замежных спраў, так і іншых ведамстваў дзвюх краін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.