Перспектывы пашырэння беларуска-расійскіх інтэграцыйных працэсаў абмеркавалі ў Маскве пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і старшыня камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Схода Расіі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Бакі канстатавалі высокі ўзровень супрацоўніцтва на міжнароднай арэне і ўзаемадзеяння ў рамках міжпарламенцкіх арганізацый. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб стане двухбаковых адносін, у тым ліку, па гандлёва-эканамічных пытаннях. Абмеркаваны шэраг практычных мер далейшага садзейнічання інтэграцыйным працэсам з боку нацыянальных парламентаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.