Дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна адзначылі ў Беларусі. Адразу на дзвюх канцэртных пляцоўках сталіцы прагучалі праекты-прысвячэнні легендарнаму музыканту.
Па традыцыі, у дзень нараджэння маэстра Белдзяржфілармонія сабрала яго прыхільнікаў. Тут не першы год выконваюць як самыя культавыя шлягеры “Песняроў”, так і малавядомы іх рэпертуар. На сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў прадставілі прэм’еру дабрачыннага спектакля “Пясняр”. Усе сродкі ад яго пойдуць на аплату работ па стварэнні і ўсталяванні помніка Уладзіміру Мулявіну на яго радзіме - у Екацярынбургу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.