Вядучая беларуская біятланістка, трохразовая чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы Дар'я Домрачава заняла першае месца ў выніку апытання журналістаў Старога Свету - членаў Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы ад Еўропы па вызначэнні лепшай спартсменкі гэтага рэгіёна. Домрачава стала першай беларускай спартсменкай, якая перамагла ў галасаванні, што праводзілася ўжо 32-і раз, пачынаючы з 1983 года. У мужчын лепшым у 1992 годзе быў прызнаны беларускі гімнаст Васіль Шчэрба.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.