У адным з найстаражытнейшых раёнаў Мінска - на вуліцы Кірылы і Мяфодзія - былой Манастырскай, адкрылі музейную археалагічную экспазіцыю. Фрагмент старажытнага падмурка ў экспазіцыйнай зале - гэты ўнікальны выпадак, калі адкрытыя археолагамі рэшткі будынка ўпісваюць ў аб'ём новай пабудовы. Раскопкі ў гэтым раёне праводзілі тры археалагічныя сезоны. Знойдзена больш за сто тысяч прадметаў, каля тысячы індывідуальных знаходак - гэта значыць, рэчаў, якія належалі канкрэтным людзям. З цягам часу ў археалагічнай экспазіцыі будзе адлюстравана 9 стагоддзяў гісторыі ўсяго Верхняга горада.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.