Беларусь кампенсавала страты ад паставак у Расію за кошт экспарту ў іншыя краіны. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Па яго словах, Беларусь з-за дэвальвацыі расійскага рубля страціла на экспарце ў Расію каля $740 млн. Хоць у фізічным выражэнні пастаўкі практычна не змяніліся. Міхаіл Мясніковіч таксама растлумачыў прычыны, па якіх урад і Нацбанк былі вымушаны увесці 30-працэнтны збор пры куплі валюты фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Па словах прэм’ера, у апошнія месяцы істотна павялічыўся прыток імпартных тавараў у Беларусь. Сваю ролю адыграла зніжэнне кошту нацвалют у краінах, на якія прыпадае 55 працэнтаў беларускага экспарту. Стандартная дэвальвацыя нацыянальнай валюты не дала б належнага эфекту. Зніжэнне кошту беларускага рубля прывяло б да росту тэмпаў інфляцыі і праз нейкі час усё вярнулася б на зыходную пазіцыю, адзначыў прэм'ер-міністр.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.