1 снежня - Дзень барацьбы са СНІДам. Сёлета яго дэвіз - "Скараціць разрыў”. Сэнс гэтай фразы ў тым, каб людзі не баяліся даведацца пра свой дыягназ. Гэта эфектыўнасць ранняй прафілактыкі сведцыць і статыстыка. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь у лідарах СНД па памяншэнні выпадкаў заражэння ВІЧ. Лекі ў нашай краіне для пацыентаў з вірусам імунадэфіцыту бясплатныя, роўна як і аналіз крыві на ВІЧ для беларусаў. Асабліва ўважліва спецыялісты ставяцца да жанчын і будучых маці. За апошнія дванаццаць гадоў узровень перадачы віруса ад маці да дзіцяці знізіўся ў дзесяць разоў. У два з паловай разы паменшылася і колькасць выпадкаў заражэння вірусам сярод моладзі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.