Віртуальны 3D-тур зараз можна здзейсніць па Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. Зараз з'явілася ўнікальная магчымасць наведаць палац, не выходзячы з дома. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль стварыў для наведвальнікаў віртуальны 3D-тур. Для яго прагляду не патрэбна спецыяльная праграма. Большасць экскурсійных маршрутаў можна прайсці з дапамогай тэлефона або планшэта. Кругавыя панарамы прывязаныя да найбольш цікавых аб'ектаў ансамбля. Так, можна пабываць у самім палацы, капліцы, на мосце цераз Сож. Тут таксама можна разгледзець і экспанаты музея. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль ужо даўно стаў візітнай карткай не толькі горада, але і Беларусі. Сюды прыязджаюць турысты з усяго свету.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.