Беларусь і Сербія падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Подпісы пад дакументам паставілі міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін і міністр абароны Сербіі Браціслаў Гашыч, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва. У прыватнасці, былі закрануты пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці, ваенна-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне ваеннай адукацыі і ваеннай медыцыны. Афіцыйны візіт ваеннай дэлегацыі Сербіі ў Беларусь прадоўжыцца па 12 лістапада.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.