У два з паловай разы павялічыць экспарт паслуг плануюць беларускія нафтавікі да канца года. У асноўным гэта датычыцца сэрвісу і бурэння свідравін. У лічбах прыбытку не меней чым 20 мільёнаў долараў за год. Рост экспарту выканаюць за кошт павелічэння колькасці заказаў на радовішчах Заходняй Сібіры і Крайняй Поўначы, а таксама за кошт пашырэння геаграфіі рэгіёнаў Расіі.На радовішчах Расіі беларускія нафтавікі ўжо зрабілі больш як 100 свідравінных аперацый. На расійскім рынку беларусы паспяхова канкурыруюць з вядучымі заходнімі кампаніямі, дзякуючы высокаму ўзроўню тэхналогій.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.